Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гавары праўду” пра “100 абліччаў беспрацоўя”

абноўлена

Пад Менскам праходзіць прэзэнтацыя праекту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» — «100 абліччаў беспрацоўя».


«Беспрацоўе ў Беларусі — гэта праблема, якая прыхавана сумнеўнымі афіцыйнымі лічбамі. Афіцыйная статыстыка паведамляе, што ў Беларусі толькі каля 1% беспрацоўных», — кажуць актывісты кампаніі.

Працуючы над праектам «100 абліччаў беспрацоўя», валятнэры кампаніі «Гавары праўду!» запісалі споведзі 100 чалавек — людзей розных прафэсій, якія не могуць уладкавацца на працу. У выніку атрымалася кніга.

Мэта кнігі «100 абліччаў беспрацоўя» — ня толькі паказаць факты і сапраўдную сытуацыю з працаўладкаваньнем у краіне, але і падтрымаць людзей, якія апынуліся без працы, фактычна сам-насам са сваёй праблемай.

Падрыхтоўка да прэзэнтацыі адбывалася патаемна. Журналістаў і сябраў кампаніі «Гавары праўду» давезьлі да Менскага мора на мікрааўтобусе. Пры гэтым увесь час іх суправаджала машына са спэцслужбамі.

Сама прэзэнтацыя адбывалася на прагулачным кацеры, які давёз людзей да выспы пасярод Менскага мора. Там пра кнігу распавялі сябры кампаніі — кіраўнік партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, былы міністар працы, а зараз намеснік дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Аляксандр Сасноў, таксама выступілі некалькі герояў кнігі.

Уладзімер Някляеў прэзэнтуе кнігу.
Сяргей Скрабец — адзін з герояў кнігі.
Сьпявае Зьміцер Бартосік.
Сяргей Калякін распавядае пра свае часы беспрацоўя.
Ільля Дабратвор, беспрацоўны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG