Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горацкія актывісты на волі. Шарыкі "Гавары праўду" ім вярнулі


Эдуард Брокараў
Эдуард Брокараў

Горацкія актывісты Эдуард Брокараў і Галіна Будная прабылі ў раённым аддзеле міліцыі каля гадзіны. Іх затрымалі, калі яны раздавалі ўдзельнікам гарадзкой урачыстасьці, прысьвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей, паветраныя шарыкі з надпісам "Гавары праўду".

"Міліцыянты сказалі, што нас западозрылі ў тым, што мы шарыкі прадаём. Ім нібыта пра гэта паведаміў нейкі невядомы чалавек. Спачатку ў мяне патрабавалі ліцэнзію на продаж шарыкаў, бо я прыватны прадпрымальнік. У самім аддзеле міліцыі ліцэнзіі ўжо не патрабавалі, а задаволіліся толькі нашымі пісьмовымі тлумачэньнямі, што мы шарыкі раздавалі бясплатна. Шарыкі пералічылі і нам іх вярнулі", паведаміў Эдуард Брокараў.

Як цьвердзіць Брокараў, ён пісьмова запатрабаваў ад міліцыянтаў знайсьці невядомага інфарматара й прыцягнуць яго да адказнасьці за распаўсюджваньне заведама хлусьлівых зьвестак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG