Гэта адказ аўтааматараў на падвышэньне коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 6%, якое адбылося 12 траўня. Цягам амаль пяці месяцаў ад пачатку года цэны на паліва ў Беларусі падымаліся тры разы і вырасьлі ўжо на 15%.
Першымі на падаражаньне бэнзіну адрэагавалі менскія аўтааматары, якія і абвясьцілі аб правядзеньні акцыі “Стоп бэнзін!”.
Адзін з арганізатараў сказаў, што з падвышэньнем коштаў на бэнзін павялічваюцца кошты на мяса і малако.
"Мы сталі жыць яшчэ бядней. Таму асноўная мэта акцыі – данесьці да нашых уладаў, што людзі ўжо ня хочуць маўчаць, а тая талерантнасьць і памяркоўнасьць, якая была, на сёньняшні дзень зьнікае”.
Арганізатары раздалі каля пяці тысяч налепак з інфармацыяй пра акцыю.