Пры гэтым ён зазначыў, што яны адкрытыя для далучэньня да пагадненьня Беларусі:
«Мы адкрытыя для далучэньня Беларусі да ўсіх рашэньняў, прынятых у рамках другога этапу фармаваньня Мытнага саюзу. У падпісаным намі дакумэнце вызначаны парадак ужываньня на двухбаковай аснове ўсёй дамоўна-прававой базы Мытнага саюзу. Намі сёньня падпісаная адпаведная дамова, якая дасьць магчымасьць рухацца да больш глыбокай інтэграцыі».
Гаворачы пра Беларусь, прэм’ер-міністар якой не прыехаў у Санкт-Пецярбург, Пуцін заявіў: «Мы прымаем на ўвагу рознагалосьсі з Беларусьсю ў частцы парадку аплаты вывазных мытных пошлін, у тым ліку на сырую нафту, нафтапрадукты, і не гатовасьць беларускіх калегаў увесьці раней узгодненыя мытныя пошліны і пайсьці на ўвядзеньне другога этапу Мытнага саюзу з 1 ліпеня».
Пуцін падкрэсьліў, што гэта пытаньне адносіцца да фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы і не зьвязанае з мэханізмам Мытнага саюзу.