Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: "Беларусь гатовая да сур'ёзнага дыялёгу з ЗША"


Адмена ЗША санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў дасьць штуршок да канструктыўнага і сыстэмнага дыялёгу з амэрыканскім бокам. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.


"Што да падаўжэньня мараторыю на ўжываньне санкцый у дачыненьні да двух нашых прадпрыемстваў, мы разглядаем гэта як рашэньне ў правільным кірунку. Перад двума партнэрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзьніклі ў двухбаковых адносінах у мінулыя гады", — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле Савіных, Беларусь канструктыўна падыходзіць да гэтай праблемы і гатовая да сур'ёзнага дыялёгу з ЗША. "Перакананыя, што мы маглі б шмат зрабіць у інтарэсах дзьвюх дзяржаў, і лічым, што адмена санкцыяў у прынцыпе зьяўляецца важнай умовай для пачатку такога дыялёгу", — падкрэсьліў прэсавы сакратар МЗС.

У лістападзе 2007 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да канцэрну "Белнафтахім" у сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі, а ў сакавіку 2008 году — да ўсіх прадпрыемстваў "Белнафтахіму".

У верасьні 2008 году ў дачыненьні да двух ААТ — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно" Мінфін ЗША на паўгода зьмякчыў санкцыі. У лютым 2009 году дзеяньне гэтага рашэньня было падоўжанае да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 году.

Днямі зьмякчэньне санкцый у дачыненьні да двух згаданых прадпрыемстваў "Белнафтахіму" зноў было падоўжанае на паўгода — да 30 лістапада 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG