Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкуль зброя?


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, падчас сьледчых дзеяньняў у ахоўнікаў лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзімера Някляева была знойдзеная зброя і боепрыпасы.


Паводле інфармацыі, якая разьмешчана на сайце МУС Беларусі, падставай для затрыманьня актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» стала крымінальная справа, распачатая адносна кіраўніцтва выдавецкай фірмы «Дзіксэнд» за «распаўсюд ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі». Падчас сьледчых дзеяньняў былі канфіскаваныя 2 адзінкі агнястрэльнай зброі, 39 патронаў рознага калібру, 6 адзінак халоднай зброі, а таксама наркатычныя рэчывы расьліннага паходжаньня. Каму належала гэтая зброя і боепрыпасы?

Намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Віктар Новікаў паведаміў карэспандэнту «Свабоды»:

«Ваша пытаньне тычылася зброі. Магу сказаць, што гэтая зброя і боепрыпасы былі канфіскаваныя ў целаахоўнікаў Уладзімера Някляева. Гэта ўсё, што мне ўдалося даведацца».

Уладзімер Някляеў заявіў, што ў яго не было ніякіх целаахоўнікаў:

«Па-другое, я маю вялікі сумнеў, што яны там знайшлі нейкую зброю, патроны і ўсё астатняе. Яны і ў мяне знайшлі патроны напачатку. Дзякуй богу, быў сусед, які разьбіраецца, што гэта за патроны, сказаў што
Яны пішуць: 22 патроны. А гэта патроны будаўнічыя. Але „будаўнічыя“ яны не напісалі.
яны адурэлі. Яны пішуць: 22 патроны. А гэта патроны будаўнічыя. Але „будаўнічыя“ яны не напісалі. Яны наагул цяпер з нас будуць рабіць банду, гэта відавочная іх тэндэнцыя. Ну, няхай сабе робяць. Я ня веру, што ў тых людзей, якіх я ведаю ў кампаніі, магла быць нейкая зброя. Нажы там недзе пазнаходзілі, халодную зброю. Тэлефануюць хлопцы, кажуць, у нас сувэнірная шабля вісела на сьцяне, ад бацькі засталася. Усё, пішуць, што халодная зброя ў хаце. І вось так яны хочуць з нас змайстраваць банду».

Спадар Някляеў яшчэ раз пацьвердзіў, што ня меў ніякіх целаахоўнікаў. Ён кажа, што не займаўся гаспадарчымі справамі.

«Ахова офісу, фінансава-гаспадарчыя справы — я імі не займаўся. У мяне была зусім іншая задача ў гэтай кампаніі. Магчыма, для аховы офісу ці яшчэ каго нехта па найме быў. Гэта я дакладна не магу сказаць. Але ў мяне ніякіх целаахоўнікаў не было і зь пісталетамі мяне ніхто не ахоўваў».

Тым часам дырэктар ААТ «Дзіксэнд» Аляксандар Болдыраў распавёў «Свабодзе», што ня ведае ні пра якую крымінальную справу. Ён сказаў, што вынікі праверкі яму пакуль невядомыя. Ці друкаваліся паштоўкі кампаніі «Гавары праўду» ў «Дзіксэндзе», спадар Болдыраў адказваць адмовіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG