Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпусьцілі затрыманых актывістаў кампаніі "Гавары праўду!"


Уладзімера Някляева вывезьлі з Акрэсьціна ў цэнтар гораду і там адпусьцілі. Сяргей Вазьняк быў адпушчаны адразу на Акрэсьціна. АБНАЎЛЯЕЦЦА


13.20
Уладзімер Някляеў распавёў, што міліцыянты сказалі, што яго вызваляюць і нават павіншавалі. У якім ён цяпер статусе невядома. Някляеў зьбіраецца кансультавацца з адвакатамі. На гэты момант вызваленыя актывісты кампаніі "Гавары праўду" накіраваліся дадому.

Доўгачаканы момант

Нарэшце на свабодзе

Андрэй Дзьмітрыеў




13.00 Уладзімер Някляеў паведаміў, што кампанія "Гавары праўду" будзе парцягвацца незалежна ад прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.

12.58
Да Ленінскага РУУС пад'ехаў Андрэй Дзьмітрыеў і Ўладзімер Някляеў. Усе трое затрыманых зараз знаходзяцца ля Ленінскага РУУС. Таксама тут каля 20 чалавек, якія прыйшлі сустракаць актывістаў кампаніі. Гэта сябры кампаніі "Гавары праўду!", праваабаронцы, палітыкі, пісьменьнікі і паэты. Усе размаўляюць, даюць першыя інтэрвію.

Яны расказалі, што з Акрэсьціна іх вывезьлі на машыне і выпусьцілі ў розных кропках гораду. І Але і Някляеў, і Вазьняк, і Дзьмітрыеў прыехалі да Ленінскага РУУС, каб выказаць падзяку тым, хто іх падтрымаў.

12.57
Як паведаміла адвакатка Мар'яна Сямешка, абвінавачваньні пакуль не прад'яўленыя. Някляеў, Вазьняк і Дзьмітрыеў знаходзяцца пакуль у статусе падазраваных

12.35. Сяргей Вазьняк узяў таксоўку і прыехаў да Ленінскага РУУС, дзе сабралася шмат народу з кветкамі.

Першыя віншаваньні прымае Сяргей Вазьняк

Падарунак ад калегаў

З Андрэем Дзьмітрыевым паплечнікі і журналісты спрабуць скантактавацца.

Ля Ленінскага РУУС шмат людзей з кветкамі, праваабаронцаў, палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў, сярод якіх Сяргей Калякін, Генадзь Бураўкін, Леанід Дранько-Майсюк, шмат маладых пісьменьнікаў і паэтаў.

Усе чакаюць прыезду Някляева.

Міліцыя пакуль не перашкаджае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG