"Басовішча-2010" адбудзецца 16—17 ліпеня ў Гарадку. Сёлета хэдлайнэрам выступіць "Ляпіс Трубяцкой", які наведае гэты фэст упершыню. На галоўным канцэрце выступяць "Троіца", "Гурзуф", "Адыс Абеба", Litvintroll, Re1ikt, Zatoczka, Rima і Lipali. Сапраўды, ня будзе Вольскага, Кулінковіча, Варашкевіча. Чаму? Адна з арганізатарак 20-га фэсту, старшыня "Беларускага аб’яднаньня студэнтаў" у Польшчы Кася Кузьміч кажа:
"Падумалі, што 20-я гадавіна ёсьць вельмі добрым штуршком, каб надаць нейкую навізну, сьвежасьць. Таксама "Басовішча" павінна адлюстроўваць актуальны стан беларускай музыкі. Патрэбныя новыя гурты, якія яшчэ ніколі не выступалі на "Басовішчы". Да прыкладу, гурт "Уліс", які выступаў на першым фэсьце і быў "музыкай маладой Беларусі", і праз 20 гадоў таксама застаецца "музыкай маладой Беларусі" — можна ўявіць, музыка Беларусі спынілася на месцы і не разьвіваецца. Таму хочам даказаць, што так ня ёсьць. Ёсьць новая музыка".
Карэспандэнтка: "Але ад беларускай мовы вы не адмаўляецеся?"
"Не. Ад беларускай мовы мы не адмаўляемся. Беларускамоўны фармат захаваны. Гурты, якія будуць выступаць у конкурснай частцы, абавязкова мусяць мець беларускамоўны рэпэртуар. Большасьць гуртоў, якія будуць выступаць у якасьці "зорак" на галоўным канцэрце, таксама беларускамоўная. Я зьдзіўляюся, што хтосьці кажа, што мы адмаўляемся ад беларускасьці "Басовішча", бо гэта няпраўда".
Выключэньнем можна лічыць тры гурты, дый тое ўмоўна. Гурт "Гурзуф" — інструмэнтальны. А ў "Адыс Абебы" і "Ляпіса Трубяцкога" ёсьць кампазыцыі на беларускай мове. Але гэта, што называецца, "зоркі" фэсту.
Што да конкурснай праграмы, на сёньняшні дзень прынятыя заяўкі ад двух дзясяткаў гуртоў (Вожык & ТА "Лопата", Здань, Лютавер’е, Мілавіца і пачвары, Рокаш, Akropal, Akute, Amaroka, Beton, Blagi Mat!!!, Da! Bl…, DiAS, Exist-M, Indra, Kalmary, Metalgues, Sprat Volk, Zagok). Зь іх журы выбера 6 гуртоў для ўдзелу ў фінале.
На думку музычнага крытыка Зьмітра Падбярэскага, "Басовішча" шмат гадоў ігнаравала даволі значную аўдыторыю беларускай музыкі. Ігнаравала галоўным чынам за кошт мовы, на якой выконваюцца песьні.
"Я не лічу, што гэта было слушна зроблена, таму што атрымлівалася такая пэўная моўная "рэзэрвацыя", якая не давала адлюстраваньня таго, што адбываецца ў Беларусі. У фэстывалю лёзунг — "Музыка маладой Беларусі", а значная частка гэтай музыкі проста адсякалася. А гэта існуе! Узяць тыя ж самыя англамоўныя калектывы, многія зь якіх даволі пасьпяхова выступалі ня толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Усё адно яны прадстаўлялі музыку беларускую. Канцэпцыя ў кожнага фэстывалю павінна быць свая, і калі яны зараз карэктуюць гэтую канцэпцыю — проста насьпеў час такі".
Зараз арганізатары фэстывалю вядуць перамовы аб афармленьні бясплатных візаў наведнікам фэстывалю зь Беларусі.
"Падумалі, што 20-я гадавіна ёсьць вельмі добрым штуршком, каб надаць нейкую навізну, сьвежасьць. Таксама "Басовішча" павінна адлюстроўваць актуальны стан беларускай музыкі. Патрэбныя новыя гурты, якія яшчэ ніколі не выступалі на "Басовішчы". Да прыкладу, гурт "Уліс", які выступаў на першым фэсьце і быў "музыкай маладой Беларусі", і праз 20 гадоў таксама застаецца "музыкай маладой Беларусі" — можна ўявіць, музыка Беларусі спынілася на месцы і не разьвіваецца. Таму хочам даказаць, што так ня ёсьць. Ёсьць новая музыка".
Гурты, якія будуць выступаць у конкурснай частцы, абавязкова мусяць мець беларускамоўны рэпэртуар