Спадар перадпэнсійнага веку: «У сувязі з выбарамі. Палітыка нашай дзяржавы такая, што варта затыкаць раты нядобранадзейным людзям, якія не задавальняюць урад».
Спадар: «Ну, ясна, з чым гэта зьвязана — з выбарамі, канечне. Гэтую сыстэму, можа, варта ламаць неяк знутры. Нейкім чынам мяняць стратэгію вядзеньня барацьбы, бо нашыя людзі, прынамсі, не ўкраінцы дакладна».
Спадар: «Цяжка сказаць. Ня ведаю. Ну, напэўна, апазыцыю не задавальняе цяперашняя ўлада».
Малады спадар: «Магчыма, некаму не падабаецца, што робяць, што кажуць гэтыя людзі. Наперад рыхтуюць больш спакойную перадвыбарчую кампанію».
Спадар: «Зь нястачай дэмакратыі ў нашай краіне — з гэтым толькі магу зьвязаць. Ня трэба перасьледаваць апазыцыянэраў. Яны павінны працаваць у межах закону, аднак свабода меркаваньняў, выказваньняў павінна быць адназначна, толькі тады будзе разьвівацца краіна».
Малады спадар: «Яны хацелі паказаць, што паводле свайго жаданьня, без усялякага закону, могуць вынішчыць каго хочуць. Сёньня гэта тычылася кампаніі „Гавары праўду“, а заўтра гэта можа быць палітычная партыя».
Спадарыня сталага веку: «Гэта ў нейкай ступені палітыка, але маё меркаваньне — значыць, так трэба».
Малады спадар: «Я да палітыкі стаўлюся нэўтральна. Не магу нічога сказаць наконт гэтага, бо нічога ня ведаю».
Спадар перадпэнсійнага веку: «Ой, абрыдлі мне гэтыя палітычныя пытаньні. А каго канкрэтна затрымалі?»
Карэспандэнт: «Літаратара Някляева. Ён арганізаваў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду».
Спадар: «Вось гэта ягоная была стратэгічная памылка. Нікому не патрэбная вось гэта праўда».
Спадар: «Зьвязваю з падрыхтоўкай да выбараў. Ідзе зачыстка. Лукашэнка спадзяецца такім чынам застацца пры ўладзе, каб не было актыўных людзей».
Юнак: «Магчыма, у гэтым ёсьць нейкія элемэнты акцыі нейкай, якая патрабуе рэгістрацыі альбо інфармаваньня органаў улады».
Карэспандэнт: «А можа, прэзыдэнцкія выбары?»
Юнак: «Звычайна за месяц зачыстку такую праводзяць. Ранавата, мне здаецца».
Спадар: «Ды я ня ведаю. З упэўненасьцю я не магу нічога цяпер сказаць. Проста ў гэтыя справы я не ўнікаю. Я наагул да палітыкі стаўлюся ніяк. Чэсна кажучы, і навінаў я не гляджу»
«Улада напала на апазыцыю»
«Улада напала на апазыцыю»
Разгром кампаніі «Гавары праўду» набывае розгалас у грамадзтве. Надзея Пракопава працуе ў студэнцкай сталоўцы аднаго са сталічных унівэрсытэтаў:
«Я прыйшла на працу і чую такія размовы, што былі нейкія напады на офісы, што былі нейкія пагромы. Кажуць, што гэта ўлада напала на апазыцыянэраў, кампутары ў іх адабрала».
«Я прыйшла на працу і чую такія размовы, што былі нейкія напады на офісы, што былі нейкія пагромы. Кажуць, што гэта ўлада напала на апазыцыянэраў, кампутары ў іх адабрала».