Архіўны запіс першай праграмы “Радыё Вызваленьне“, якая прагучала ў эфіры 20 траўня 1954 году:
* З нагоды нашага дня народзінаў сёньня на нашых хвалях пачынае чытаць свае ўспаміны вэтэран нашага радыё Галіна Руднік (Ганчарэнка). Гэтыя ўспаміны – гэта таксама гісторыя Радыё Свабода з вуснаў жывога сьведкі, ад пачаткаў да апошніх дзён знаходжаньня радыё ў Ангельскім парку ў Мюнхене.
Галіна Ганчарэнка прыйшла ў мюнхенскую штаб-кватэру новазаснаванага Радыё Вызваленьне ў 1954 годзе, адразу пасьля атрыманьня дыплёма спэцыяліста ў раманскіх мовах гарадзкога ўнівэрсытэту Нью Ёрку. Яна працавала там 41 год, пачаўшы як машыністка ў Беларускай службе і дайшоўшы ў сваім кар'ерным росьце да пасады галоўнага прадзюсэра Расейскай службы зь дзясяткамі падначаленых.
* Пра гісторыю Беларускай Свабоды вы можаце даведацца падрабязьней з сэрыі перадачаў “На хвалях Свабоды”, якія рыхтаваліся да нашага 50-годзьдзя і 55-годзьдзя і ў якіх год за годам вялася хроніка падзеяў на радыё, у Беларусі і сьвеце. У перадачах - галасы колішніх і цяперашніх супрацоўнікаў радыё, старых і новых слухачоў, унікальныя аўдыёматэрыялы з архіваў нашага радыё і дзяржаўнага радыё Беларусі.
* Сьвяткаваньне 55-гадовага юбілею ў Менску.