Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша. Дапыталі Алеся Шутава і Сяргея Каржова


Алесь Шутаў
Алесь Шутаў

Абодвух выклікалі ў Аршанскі гарадзкі аддзел міліцыі дзе паведамілі, што зь Менску паступіла распараджэньне дапытаць актывістаў у якасьці сьведкаў.


Паводле старшыні Аршанскай гарадзкой філіі Партыі БНФ Алеся Шутава, якую канкрэтна справу дасьледуюць міліцыянты, ім не сказалі. Толькі задалі шэраг пытаньняў, адказы на якія загадана пераслаць у Менск. Пытаньні былі ў тым ліку і такія: «Што вам вядома пра кампанію «Гавары праўду», «Ці распаўсюджвалі вы нейкую інфармацыю ад імя кампаніі?», «Ці атрымлівалі вы ад кампаніі „Гавары праўду“ грашовыя ўзнагароджаньні?»

Алесь Шутаў нагадаў, што 30-га красавіка аршанская транспартная міліцыя затрымала актывіста Руслана Канавалава, які прывёз у Воршу балёнікі зь лягатыпам кампаніі. 11 траўня на хлопца за гэта склалі пракол пра адміністрацыйнае правапарушэньне — як на распаўсюдніка незарэгістраванай друкаванай прадукцыі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG