Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 тысяч подпісаў сабрана за вуліцы Быкава ў Менску і Горадні


Па дадзеных на раніцу 18 траўня ў Менску за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўская ў вуліцу імя Быкава сабрана больш за 10 тысяч подпісаў. У Горадні таксама за перайменаваньне вуліцы Ульянаўская ў вуліцу імя Васіля Быкава -- звыш 900 подпісаў.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на экспэрта грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" кандыдата філялягічных навук Аляксандра Фядуту.

Паводле Фядуты, дынаміка збору подпісаў за наданьне вуліцам Менска і Горадні імя народнага пісьменьніка пераўзыходзіць тэмпы любой пэтыцыйнай кампаніі беларускай апазыцыі, у тым ліку і хуткасьць збору подпісаў за любога кандыдата ў прэзыдэнты".

Ён мяркуе, што менавіта такі ход збору подпісаў стаў адной з прычын ператрусаў і затрыманьняў сярод актывістаў кампаніі "Гавары праўду!".

Збор подпісаў за перайменаваньне вуліц праходзіць у Менску з 9 траўня, у Горадні - з 11 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG