14.15 Выйшла з допыту Марына Коктыш
Коктыш паведаміла Свабодзе, што сьледчы Пусеў меў намер правесьці зь ёй яшчэ адзін допыт, трэці па ліку.
Марына адмовілася, спаслаўшыся на тое, што нічога новага яна не скажа.
Сьледчы вярнуў ёй дыск, на якім запісаны фільм "Доктар Хаўз", і карту памяці ад фотаапарата. Пры гэтым ён паведаміў Марыне, што кампутар ёй не аддадуць, а пакінуць у міліцыі ў якасьці рэчыўнага доказу.
На допыт пайшла рэдактар сайту "Харыя-97" Натальля Радзіна.
13.50 Сьвятлана Калінкіна выйшла з міліцыі. Паводле Калінкінай, сьледчы гомельскай міліцыі Пусеў вярнуў ёй флэш-карткі і пры гэтым паведаміў, што дадатковая экспэртыза нічога супрацьзаконнага ў канфіскаванай у Калінкінай тэхніцы не знайшла.
Экспэртам была пастаўлена задача знайсьці доказы таго, што з кампутараў вялося рэдагаваньне сайтаў "Хартыя'97" і "Беларускі партызан".
Аднак нягледзячы на гэта, Сьвятлане Калінкінай не вярнулі кампутар, які патрэбны ёй для працы. Спадарыня Калінкіна напісала заяву, у якой выказала абурэньне з гэтай нагоды.
Сьледчы сказаў, што ў кампутары знайшлі нейкую праграму, але экспэрты ня здолелі вызначыць, што гэта такое. Сама Калінкіна мяркуе, што гэта вірус, які мог трапіць праз інтэрнэт.
Зараз да сьледчага Пусева пайшла Марына Коктыш.