Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрука вінавацяць у "эратычных фантазіях"


Георгі Дзьмітрук
Георгі Дзьмітрук

Кобрынская міліцыя пачала крымінальную справу супраць сустаршыні Партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Георгія Дзьмітрука.

Пры канцы студзеня 2009 году РАУС Кобрына завёў крымінальную справу па факце паклёпу на Георгія Дзьмітрука паводле артыкулу 188 КК Беларусі. Справа тычыцца аўдыёзапісу нейкіх жанчын "лёгкіх паводзін" (Олі, Лены і Олі) нібыта зь Дзьмітруком. Ананімы абвінавацілі сустаршыню Партыі БХД "у запазычанасьці за аказаныя паслугі". Аднак 26 красавіка справа была закрытая ў сувязі з “не вызначэньнем асобы, якая належыць да прыцягненьня ў якасьці абвінавачанай”.

Паводле словаў спадара Дзьмітрука, маёр Кобрынскага РАУС Зарэцкі, разгледзеўшы матэрыялы папярэдняга расьсьледаваньня вызначыў: “Дзьмітрук Георгій Рамановіч 2 лютага 2010, знаходзячыся ў РАУС, падчас допыту ў якасьці пацярпелага даў загадзя ілжывыя паказаньні пра нібыта зьдзейсьненае ў дачыненьні да яго злачынства”.

14 траўня Зарэцкі пастанавіў пачаць супраць Дзьмітрука крымінальную справу паводле артыкулу "загадзя ілжывае паказаньне". Магчымае пакараньне - штрафам, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў.

"Я зьвярнуўся ў міліцыю, каб мне дапамаглі знайсьці неўстаноўленых асоб, якія хаваюцца пад псэўданімам “Оля, Лена і Оля”, сьцьвярджаюць, што я зьяўляюся іх "сталым кліентам" і вымагаюць у мяне грошы за нібыта "аказаныя паслугі". А ў выніку атрымліваю адказ: "Знайсьці няўлоўную троіцу мы не змаглі, але вы самі нам схлусілі -- паклёпу ў ваш адрас, аказваецца, не было!", - кажа Георгі Дзьмітрук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG