Гаворка ідзе пра матэрыялы прыкладна на 20 старонках і арыгінал запыту пра выдачу Бакіева, паведамілі БелаПАН у Генэральнай пракуратуры Беларусі.
У Генпракуратуры сказалі, што 11 траўня з Кіргізстану была атрымана па факсе толькі копія запыту.
Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.
Працэс выдачы Бакіева мае юрыдычны характар і патрабуе выкананьня даволі сур'ёзных юрыдычных працэдур. Пра гэта заявіў сёньня падчас брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Кантакты па такіх пытаньнях ажыцьцяўляюцца паміж дзяржавамі СНД па лініі ўпаўнаважаных органаў. Імі зьяўляюцца праваахоўныя органы, і праца вядзецца найперш па іх лініі, перадае БелТА.
Беларускі бок на падставе Кішынёўскай канвэнцыі СНД можа не тлумачыць прычыны адмовы ў выдачы К.Бакіева. Пра гэта заявіў Інтэрфаксу дацэнт кафэдры крымінальнанга працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэту БДУ, кандыдат юрыдычных навук Вадзім Самарын.
Таксама няма канкрэтнага тэрміну, цягам якога афіцыйны Менск павінен даць адказ на запыт аб выдачы К.Бакіева.
Адносна намеру кіргіскага боку зьвярнуцца ў міжнародны суд, В.Самарын сказаў, што Беларусь не прызнае юрысдыкцыю міжнароднага крымінальнага суду. Таксама ён адзначыў, што Міжнародны суд ААН таксама ня будзе разглядаць падобны зварот, бо Беларусь не падпісалася пад адмысловай канвэнцыяй. Таксама яго ня будуць разглядаць эўрапейскія суды, бо Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы. Зварот у Камітэт па правах чалавека ААН наўрад ці будзе мець посьпех, бо туды звычайна зьвяртаюцца грамадзяне.