Малады рэжысэр Васіль Дранько-Майсюк гэтым праектам мае намер вярнуць творчасьць драматурга шырокай публіцы. Імя аўтара 20 п’есаў, вязьня польскіх і савецкіх турмаў і лягераў, пра што ён напісаў мэмуарную кнігу «Ў капцюрох ГПУ», сёньня амаль невядомае.
Для першай вечарыны гэтага цыклю рэжысэр і аўтар ідэі, які выступае пад псэўданімам Мюр Фарыдовіч, абраў урыўкі з драмы Францішка Аляхновіча "Дрыгва". Драма адлюстроўвае віленскае сацыяльнае дно першай паловы ХХ стагодзьдзя. Аўтар паказвае трагічныя карціны з жыцьця простых людзей, а таксама інтэлігенцыі, якая абрынутая на дно сацыяльнай лесьвіцы.
Аўтар ідэі і рэжысэр сам чытае ўрыўкі з драматычнага твору і сам жа пяе – у суправаджэньні віялянчэлісткі Вольгі Альхоўскай. Гэтым аўтар хоча падкрэсьліць той факт, што Францішак Аляхновіч, можа, як ніхто ў гісторыі беларускага тэатру, быў шматбакова адораным тэатральным дзеячам: сам пісаў п'есы, сам выконваў у іх ролі, сам афармляў сцэну, сам падбіраў музычнае суправаджэньне.
Драматург, актор, паэт, празаік, пэдагог, навуковец, палітычны дзеяч, мастак і выдавец Францішак Аляхновіч – самая загадкавая, можа быць, постаць у гісторыі беларускага тэатру. Ён – яго пачынальнік, першы дасьледчык айчыннай сцэны, стваральнік беларускага кабарэ, заўсёдны творчы антаганіст яшчэ аднаго пачынальніка беларускай тэатральнай рэжысуры Фларыяна Ждановіча.
Па ўспамінах многіх сучасьнікаў, Аляхновіч быў выключным акторам і арганізатарам у тых гарадох, дзе працаваў. Прычым быў ня толькі акторам на сцэне – быў яшчэ акторам у жыцьці. Дастаткова згадаць, што, выдаючы сябе за фурмана, у 1918 годзе перасек лінію фронту падчас першай сусьветнай вайны для таго, каб трапіць зь Вільні ў Менск, дзе тады працаваў тэатар Ждановіча.
Францішак Аляхновіч першы ў гісторыі беларускага тэатру ўвёў тэму гораду ў сваю творчасьць, тэму інтэлігента-адзіночкі, тэму адрынутага духоўнага чалавека. Аляхновіч таксама аўтар першай у сьвеце кнігі ўспамінаў пра савецкія лягеры "Ў капцюрох ГПУ".
Наступныя чытаньні, прысьвечаныя Аляхновічу, у тэатры беларускай драматургіі адбудуцца 25 траўня а 19-й гадзіне. Для другой праграмы цыклю "Ўвесь Аляхновіч" Васіль Дранько-Майсюк абраў дэкадэнцкую драму "Цені".