Як лічаць аўтары праекту, галоўная ўмова — "кандыдат павінен дамагацца падтрымкі бальшыні выбарцаў і затым абараняць перамогу ўсімі магчымымі сродкамі. У прыватнасьці, у выпадку фальсыфікацыі выбараў кандыдат бярэ на сябе адказнасьць за арганізацыю масавых дэманстрацыяў у сваю падтрымку, нацыянальнага страйку і байкоту нелегітымнай улады".
Паводле праекту, кожны прэтэндэнт да 1 чэрвеня дае пісьмовую згоду ўдзельнічаць у працэдуры вызначэньня адзінага кандыдата і бярэ на сябе абавязак: у выпадку, калі адзіным будзе ня ён, далучыцца да каманды адзінага кандыдата.
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі распавёў пра мэханізм вылучэньня адзінага кандыдата:
"Кожны прэтэндэнт, які падзяляе гэтыя прынцыпы, за час з 27 ліпеня па 15 жніўня зьбірае ініцыятыўную групу, зьбірае як мага большую колькасьць людзей, якія будуць яго падтрымліваць. Да 25 жніўня ствараецца камісія, у якую могуць увайсьці і Рада беларускай інтэлігенцыі, і прадстаўнікі ўсіх кандыдатаў, якія правяраюць сапраўднасьць гэтых сьпісаў. І 25 жніўня абвяшчаецца адзіны кандыдат ад беларускіх дэмакратычных незалежніцкіх праэўрапейскіх сілаў".
Такім чынам, той прэтэндэнт, які зьбярэ найбольшую ініцыятыўную групу ў сваю падтрымку, прызнаецца адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў Беларусі. Па словах Віталя Рымашэўскага, 5 траўня праект быў прадстаўлены Радзе інтэлігенцыі і прынцыповых пярэчаньняў ня выклікаў.
На пытаньне, як спадар Рымашэўскі ацэньвае свае шанцы стаць адзіным кандыдатам, ён адказаў так:
"Калі б я не спадзяваўся стаць адзіным кандыдатам, я б не даваў сваю згоду на вылучэньне ад партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Безумоўна, я разумею, што сёньня пры любым мэханізьме вылучэньня кандыдата ад Беларускага незалежніцкага блёку я маю самыя вялікія шанцы стаць адзіным ад БНБ. Але і ў іншых прадстаўнікоў таксама яшчэ ёсьць час, каб узмацніць свае пазыцыі. Таму тэарэтычна я дапускаю, што хтосьці можа перамагчы, але ўсё пакажа адкрытая працэдура, пра якую мы сёньня кажам".
Прадстаўнік руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч, які прысутнічаў на прэсавай канфэрэнцыі ў якасьці госьця, пасьля яе падкрэсьліў, што ёсьць некалькі вельмі важных чыньнікаў: сама асоба кандыдата — гэты чалавек павінен быць вядомым у Беларусі і аўтарытэтным; стратэгія і наяўнасьць каманды:
"Тое, што прапануюць прадстаўнікі чатырох арганізацыяў, уключае толькі адзін элемэнт, які для нас надзвычай важны: гэта фармаваньне каманды. Гэты элемэнт важны, але абсалютна не дастатковы. Таму немагчыма браць удзел у працэдурах у адрыве ад асобы кандыдата. Я агучваю думку рады руху "За свабоду" — толькі Аляксандар Мілінкевіч адпавядае ўсім названым намі фактарам".
Праект разасланы ўсім, хто ўжо абвясьціў пра свой удзел у прэзыдэнцкай кампаніі. Адказу і згоды пакуль няма ні ад кога.

25 жніўня абвяшчаецца адзіны кандыдат ад беларускіх дэмакратычных незалежніцкіх праэўрапейскіх сілаў ...