Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амністыя будзе насіць антыкарупцыйны характар


Амністыю, якая прымаецца ў сувязі з 65-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, ад папярэдніх падобных актаў будзе адрозьніваць яе антыкарупцыйная накіраванасьць.

Пра гэта заявіў сёньня міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які прадстаўляў законапраект аб амністыі ў Палаце прадстаўнікоў.

Генэрал сказаў, што амністыя ня будзе ўжывацца да асобаў, якія асуджаныя за карупцыйныя злачынствы. Міністар таксама адзначыў, што пад амністыю трапляе каля трох з паловай тысяч чалавек з прыкладна 47 тысяч асуджаных. Як нагадаў у зьвязку з гэтым Куляшоў, узровень рэцыдыву пасьля амністыі звычайна складае ад 7 да 10%, а ўтрыманьне аднаго асуджанага абыходзіцца дзяржаве ў 500 тысяч рублёў на месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG