Намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень патлумачыў агенцтву Інтэрфакс: «Цяпер памер аплаты паслуг ЖКГ складае для грамадзянаў 32% ад іх фактычнага кошту».
Такім чынам, ад 1 чэрвеня 2010 году для грамадзянаў і юрыдычных асобаў, якія валодаюць жылымі памяшканьнямі, дзе ніхто не жыве, тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і ацяпленьне падвысяцца ў тры разы.
У пастанове нічога не сказана пра зьмены тарыфаў на водазабесьпячэньне, каналізацыю, газ і электраэнэргію.
Апроч таго, уладальнікі дамоў падвышанай камфортнасьці і катэджаў, агульная плошча якіх перавышае 200 кв.м., будуць цалкам кампэнсаваць кошт паслугаў ЖКГ.
Згодна з дакумэнтам, такі ўзровень кампэнсацыі кошту паслугаў ЖКГ тычыцца ўладальнікаў пустых кватэраў і катэджаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Менску і Менскай вобласьці, а таксама ў абласных і раённых цэнтрах.