Што Аляксандар Лукашэнка апошнім часам атрымаў ад Захаду: | Чаго Захад чакае ад Лукашэнкі: |
– мільярды даляраў крэдыту ад МВФ | – вызваленьня палітвязьняў |
– Беларусь запрошаная ў праграму Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" | – дэмакратычных выбараў |
– прыпыненыя візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць чыноўнікаў | – нармальных умоваў для дзейнасьці незалежных СМІ |
– прыпыненыя гандлёвыя санкцыі ЗША | – рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў |
– Лукашэнку пачалі запрашаць з візытамі ў эўрапейскія дзяржавы | – адмены сьмяротнага пакараньня |
Беларусь ня будзе ламаць свой канстытуцыйны лад, каб дагадзіць Захаду. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію інфармагенцтву Reuters. Паводле Лукашэнкі, Менск гатовы зрабіць "роўна столькі крокаў, наколькі да гэтага гатовы Захад". "Ведаеце, я не магу нават вам сказаць пра тыя крокі, вельмі адчувальныя для нас, якія я зрабіў. І Захад мяне "кінуў", - дадаў кіраўнік Беларусі.
Самае папулярнае
1