Спадарыня: «Цяжка сказаць, ад якіх выдаткаў адмовіцца. Вельмі шмат спартовых комплексаў будуецца. Дапусьцім, каля нас стаіць вясьлярская база — яна, па сутнасьці, пустуе, а ў яе ж укладзены велізарныя грошы. Я думаю, што трэба больш мэтазгодна падыходзіць да будаўніцтва спартовых збудаваньняў».
Спадар: «На ўсім! На „Дажынках“ можна зэканоміць, на арміі, міліцыі. Чыноўнікі вельмі заможныя ў нас. Калі б менш было чыноўнікаў, людзям быў бы большы заробак».
Спадарыня: «Можна адмовіцца ад мноства чыноўнікаў — каб ім менш плацілі і было іх як мага меней. А то ствараюць нікому не патрэбныя структуры — гэты кантралюе таго, іншы правярае гэтага. Адмаўляцца трэба ад усяго такога».
Спадар: «На МУС, на абарону выдаткоўваюцца неймаверныя сумы. Парады гэтыя ўсе, выставы, у якіх няма неабходнасьці».
Спадар: «На плітцы для ходнікаў! Можа, гэта й дробязь. Але зьвяртаеш увагу, што адну плітку мяняюць на іншую. Не абавязкова яе мяняць».
Спадар: «Лядовыя палацы, стадыёны, арэны, мабыць, не абавязкова будаваць. Можна, напрыклад, зрабіць адзін раз якасны рамонт дарогі, а не выдаткоўваць кожны год вялікія грошы на ямы».
Спадарыня: «У сфэры адукацыі, у ВНУ шмат вучаць лішняга, не патрэбнага ў жыцьці. А сродкі на гэта ідуць».
Спадарыня: «Нам ня трэба ні ад чога адмаўляцца — у нас усё добра».
Спадар: «Кіроўны апарат чыноўнікаў абавязкова трэба скараціць — надзвычай вялікі бюракратызм. Ім жа ўсім заробак давай, і вельмі добры. А за кошт чаго?»
Спадар: «Я думаю, што на выдатках на вялізарныя, глябальныя аб’екты — такія, як спартовыя аб’екты. Часткова на датацыях сельскай гаспадарцы, бо пакуль ня будзе прыватніка на зямлі, толку ад гэтага ня будзе. На ўсім трэба эканоміць — увесь сьвет эканоміць. Трэба знаходзіць шляхі, а ня толькі зыходзіць з танных коштаў на нафту й газ. Трэба жыць, як увесь сьвет жыве, — паводле рынкавых коштаў, рынкавых умоваў».