Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Шапіра: Беларусь найбуйнейшы экспартэр малочных вырабаў


Беларусь стала найбуйнейшым экспартэрам малочнай прадукцыі на сусьветны рынак. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам у Вільні міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра.

Як падае БЕЛТА, міністар сказаў, што ў агульным аб'ёме сусьветных паставак масла на долю Беларусі прыпадае 11%, сыру – 5,7%, пры тым што робіцца ў краіне толькі 1% агульнасусьветнага выпуску малака.

Сямён Шапіра растлумачыў, што многія краіны выпускаюць малочную прадукцыю ў аб'ёме, што дазваляе забясьпечваць свае патрэбы. Аўстралія, Новая Зэляндыя, Бразылія, Аргентына і Беларусь зьяўляюцца буйнымі пастаўшчыкамі малочнай прадукцыі.

Адказваючы на пытаньне аб пэрспэктывах уваходжаньня беларускай малочнай прадукцыі на рынак Эўразьвязу, Сямён Шапіра сказаў, што для гэтага трэба вырашыць комплекс пытаньняў у вэтэрынарнай і мытнай сфэрах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG