Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс і Сідорскі абмяркуюць транзыт вэнэсуэльскай нафты празь Літву


Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс лічыць рэальным праект транзыту вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь, выкарыстоўваючы магчымасьці Клайпедзкага марскога дзяржаўнага порту, паведамляе DELFI.


Андрус Кубілюс адзначыў, што частка порта належыць прыватнаму капіталу і частка дзяржаве. Пытаньне аб магчымасьці транзыту вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь будзе абмеркаванае сёньня з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. Кіраўнік беларускага ўрада сёньня азнаёміцца з інфраструктурай Клайпедзкага порта, яго тэрміналаў.

Адказваючы на пытаньне пра тое, ці гатовая Літва даць ільготныя тарыфы для транзыту нафты, Андрус Кубілюс адзначыў, што гэта «пытаньне перамоваў, заўсёды трэба зыходзіць з узаемнай выгады бакоў».

Асаблівы акцэнт кіраўнік літоўскага ўраду зрабіў на пэрспэктывах каапэрацыі ў транзыце. «Мы рады, што беларуская прамысловасьць выкарыстоўвае Клайпедзкі порт, ёсьць доўгачасовыя стратэгічныя пляны па выкарыстаньні чыгункі празь Беларусь да Казахстану», – сказаў Андрус Кубілюс. Ён таксама назваў іншыя прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва, у першую чаргу гэта вытворчасьць угнаеньняў і сельская гаспадарка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG