Паводле "Freedom House", у 2009 годзе прыблізна ў траціне краінаў сьвету ёсьць свабода прэсы, у траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы проста няма.
Беларусь традыцыйна ў рэйтынгах свабоды слова " Freedom House " трапляе ў хвост сьпісу, як краіна зь несвабоднай прэсай.
Паводле "Freedom House", летась найбольш свабодна журналісты пачувалі сябе ў паўночнаэўрапейскіх краінах: Фінляндыі, Ісьляндыі, Нарвэгіі і Швэцыі.