Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусь – адна з 20 самых несвабодных краінаў сьвету”


Беларусь летась была ў дваццатцы самых несвабодных дзяржаваў сьвету. Да такой высновы прыйшлі экспэрты амэрыканскай дасьледчай арганізацыі “Freedom House”.

Штогадовая справаздача гэтай арганізацыі аб правах чалавека ў сьвеце была абнародаваная сёньня.

Ацэнкі Беларусі паводле “Freedom House” не зьмяняюцца ўжо шмат гадоў: 7 балаў – найгоршая ацэнка стану палітычных правоў, і крыху лепшая – 6 балаў – стану грамадзянскіх свабодаў.

У дваццатцы найбольш рэпрэсіўных рэжымаў Беларусь – адзіная эўрапейская краіна. Амэрыканскі кантынэнт у дваццатцы прадстаўлены Кубай, у Азіі сярод найбольш несвабодных – постсавецкія Ўзбэкістан і Туркмэністан, Кітай, Саудаўская Арабія і ўсясьветны рэкардсмэн рэпрэсіўнасьці – Паўночная Карэя, у Афрыцы – Зымбабвэ, Судан і Лібія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG