Польскі прэзыдэнт Лех Качыньскі загінуў 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Ярослаў Качыньскі будзе прадстаўляць партыю "Права і справядлівасьць”. Такое рашэньне партыі было агучана сёньня ва Ўроцлаве віцэ-старшынём “Права і спарвядлівасьці” Адамам Ліпіньскім.
“Мы павінны закончыць місію ахвяраў смаленскай катастрофы” – піша ў сваім звароце, у якім абгрунтоўвае сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта.
“Адышоў мой найулюбёнейшы брат і яго жонка, адышлі мае сардэчныя, шматгадовыя сябры і калегі з нашай партыі “Права і спарвядлівасьць, аб якіх я ніколі не забуду” – напісаў таксама Ярослаў Качыньскі ў сваім звароце.