Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Казаць, што пілёты вінаваты, няправільна


Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што рашэньне садзіць ТУ-154 на Смаленскім аэрадроме «Паўночны» пры кепскім надвор’і прыняў не камандзір экіпажу, а прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.


«Зразумела, хто нясе за гэта адказнасьць. Вінаваты, не вінаваты: ты першы чалавек і ты нясеш за гэта адказнасьць. Таму казаць, што вінаваты пілёты, што яны прынялі рашэньне, няправільна. Так не бывае», — сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі па Гомельскай вобласьці.

«Мы вельмі шкадуем. Гэта трагедыя. Загінуў ня толькі прэзыдэнт, амаль 100 чалавек — гэта кіраўнікі дружалюбнага, вельмі блізкага нам народу»

10 красавіка пад Смаленскам разьбіўся самалёт ТУ-154 з прэзыдэнтам Польшы Лехам Качыньскім і ягонай жонка Марыяй Качыньскай на борце. Усяго ў авіякатастрофе загінулі 97 чалавек. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб адзначыць там 70-годдзе расстрэлу на загад Сталіна польскіх афіцэраў.

У Беларусі жалоба з нагоды трагедыі польскага народу дагэтуль не абвешчана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG