Раней пра арышт Гурэвіча паведаміла кіргіская газэта «Дело №...», спасылаючыся на крыніцы ў кіргіскай пракуратуры.
Паводле прадстаўніка часовага ўраду Кіргізстану Азімбека Бекназарава, Гурэвіч замяшаны ў фінансавых махінацыях у Кіргізстане. Кіргіская пракуратура выдала ордэр на яго арышт.
Тым часам кіргіскае агенцтва навінаў "АКИpress" паведаміла пра канфіскацыю вялікай сумы грошай у рамках крымінальнай справы пра "адмываньне" злачынных даходаў. 6,936,100 даляраў США і 2,490,000 кіргіскіх сомаў знаходзіліся ў дэпазытных ячэйках банку "Манас" на імя блізкіх да Максіма Бакіева людзей Ульяны Пак і Сяргея Кіма. Таксама зь ячэек былі канфіскаваныя пячаткі розных падатковых інспэкцый і раённых адміністрацый.