Яны сказалі, што супраць Алеся распачата крымінальная справа аб «ашуканстве», быццам хтосьці яму даверыў нейкія грошы. Больш Віктар Зарэмбюк нічога сказаць ня мог.
Сам кандыдат у дэпутаты Алесь Зарэмбюк сёньня знаходзіцца ў Менску.
У доме Віктара Зарэмбюка, бацькі вядомага грамадзкага дзеяча Алеся Зарэмбюка, пачаўся ператрус. Як паведаміў нам Віктар Зарэмбюк, ператрус праводзяць супрацоўнікі КДБ, шукаюць нейкіх рэчавых доказаў.