Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкая выбарчая камісія папярэдзіла Ўладзімера Рамановіча


Уладзімер Рамановіч разважае пра неабходнасьць добраўпарадкаваньня на тэрыторыі акругі.
Уладзімер Рамановіч разважае пра неабходнасьць добраўпарадкаваньня на тэрыторыі акругі.

На пасяджэньні камісіі актывісту стваранай партыі БХД патлумачылі, што на яго прайшла скарга ад загадчыцы студэнцкага інтэрнату Тэхналягічнага ўнівэрсытэту.


У скарзе гаварылася, што кандыдат у дэпутаты гарсавету па Тэхналягічнай выбарчай акрузе № 9 ладзіць несанкцыянаваныя пікеты ў двары інтэрнату. Уладзімер Рамановіч патлумачыў, што ўсяго толькі аддаў знаёмым некалькі сваіх агітацыйных ўлётак.

Камісія кваліфікавала гэтыя дзеяньні як парушэньне выбарчага заканадаўства. І зьвярнула ўвагу кандыдата на тое, што да заявы загадчыцы інтэрнату былі прыкладзены раздрукоўкі з сайту Радыё Свабода — фрагмэнты перадачы, дзе Ўладзімер Рамановіч разважае пра неабходнасьць добраўпарадкаваньня на тэрыторыі акругі. Заяўніца палічыла, што выказваньні ў перадачах Радыё Свабода — гэта таксама незаконная агітацыя. Але Ўладзімер Рамановіч гэта аспрэчыў.

Паводле незалежнага кандыдата, усе месцы, вызначаныя для агітацыйных пікетаў і сходаў, месьцяцца па-за межамі ягонай акругі. Таму ён вымушаны зьвяртацца ў камісію па дазволы на сустрэчы з выбарцамі ў іншых месцах. Сёньня такая сустрэча прайшла ў віцебскай гімназіі № 3: усім кандыдатам, якія балятуюцца ў бліжэйшым мікрараёне, было дадзена па 5 хвілін на выступ.

XS
SM
MD
LG