Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборшчыка подпісаў не пусьцілі у студэнцкі інтэрнат


Уладзімер Рамановіч каля інтэрнату ВТУ
Уладзімер Рамановіч каля інтэрнату ВТУ

Уладзімера Рамановіча, актывіста стваранай партыі БХД, які зьбіраецца балятавацца ў Віцебскі гарсавет, не прапускаюць зьбіраць подпісы за сваё вылучэньне ў інтэрнаты Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.

Паводле ягоных слоў, у інтэрнаце № 3 дзяжурная спаслалася на забарону загадчыцы і нават паказала адмысловую аб’яву, дзе было напісана: «Зборшчыкаў подпісаў і агітатараў не пускаць!» Аднак загадчыца інтэрнату не змагла патлумачыць, на якой норме выбарчага заканадаўства грунтуецца забарона. Урэшце яна сказала, што ўваход у інтэрнат забаронены ўсім пабочным асобам, бо такім чынам студэнтаў пакаралі за парушэньне санітарнага стану пакояў.

Уладзімер Рамановіч мусіў зьвярнуцца са скаргай у Цэнтравыбаркам.

У інтэрнат № 2 яго самога і сябраў ініцыятыўнай групы пусьцілі. Але супрацоўнікі адразу паведамілі, што ў іх працуе «свая» група — якая зьбірае подпісы за вылучэньне ў кандыдаты супрацоўніка ўнівэрсытэту.

Актывіст мяркуе, што складанасьці са зьбіраньнем подпісаў у інтэрнатах ВТУ зьвязаныя з тым, што па гэтай самай акрузе балятуецца прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай частцы гэтай вучэльні — дзейны дэпутат гарсавету. І шмат хто са студэнтаў баіцца падпісвацца за вылучэньне дэмакратычнага актывіста на вачох у выхавальнікаў інтэрнату ці нават суседзяў.

Таму больш мэтазгодным спадар Рамановіч лічыць зьбіраньне подпісаў на вуліцы, наладзіўшы пікет паблізу ўнівэрсытэту і інтэрнатаў.

Уладзімер Рамановіч на пікеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG