Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: Мэсыдж Лукашэнкі — “страляць буду”


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута

Чаму Аляксандар Лукашэнка фактычна адзіны з кіраўнікоў дзяржаваў выступіў у абарону адхіленага прэзыдэнта Кіргістана Курбанбека Бакіева? Што больш за ўсё непакоіць Лукашэнку ў кіргіскіх падзеях? Што азначаюць словы кіраўніка Беларусі, што ўлада павінна сябе абараняць? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Фядута.


Цыганкоў: Чаму Лукашэнка так адкрыта, публічна выказаўся супраць зьмены ўлады ў Кіргістане і на баку зрынутага прэзыдэнта Бакіева? Чым гэта можна патлумачыць?

Фядута: Тым, што ён спраецыраваў тамтэйшую сытуацыю на сытуацыю ў Беларусі. Лукашэнка лепш за любых апанэнтаў ведае, якія закіды можна зрабіць у ягоны бок. І калі ён слухаў усё тое, у чым абвінавачваюць Бакіева, ён ставіць сябе на ягонае месца і праводзіць пэўныя паралелі.

Цыганкоў: Што, на вашу думку, непакоіць Лукашэнку больш за ўсё ў гэтых падзеях? Ці спантаннасьць і нечаканасьць гэтай рэвалюцыі (апазыцыя была слабая, палітычнае поле вытаптанае, але гэта не перашкодзіла бунту), ці тое, што Расея падтрымала гэты бунт?

Фядута: Расея прадэманстравала, што яна будзе знаходзіць дыялёг з той уладай, якая дэ-факта будзе ў краіне. І тое самае адбудзецца і ў Беларусі, калі нешта падобнае будзе тут. Па-другое, у інтэрнэце актыўна хадзіў фотаздымак — разьбіты і акрываўлены твар міністра ўнутраных справаў. Вось гэта, я думаю, палохае ўсіх прадстаўнікоў улады ў Беларусі.
Яны разумеюць, што калі народ паўстане, ніякай апазыцыі побач ня будзе. Будзе адбывацца нешта жудаснае.
Яны разумеюць, што калі народ паўстане, ніякай апазыцыі побач ня будзе. Будзе адбывацца нешта жудаснае.

Цыганкоў: Лукашэнка сярод іншага, заявіў: «І няма чаго папракаць Бакіева за тое, што ўлада прымяніла сілу, абараняючы сябе. Бо калі ўлада ня можа абараніць сябе і свой народ, то што гэта за ўлада» Які мэсыдж нясуць гэтыя словы?

Фядута: Мэсыдж такі — «Страляць буду». Але адна справа — даслаць мэсыдж, іншая — яго выканаць. Бо, разумееце, загад заўсёды аддаюць генэралы, а адказнасьць за ягонае выкананьне нясуць простыя афіцэры і салдаты.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG