Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катастрофа прэзыдэнцкага самалёта -- таямніца апошніх сэкундаў


Пілёты прэзыдэнцкага самалёту ведалі, што празь некалькі сэкундаў адбудзецца катастрофа – пра гэта заявіў сёньня генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт (Andrzej Seremet)


Паводле пракурора, падзеі апошніх сэкундаў палёту перад катастрофай пакуль не рэканструяваныя. Ён таксама сказаў, што зьмест размоваў пілётаў можа быць апублікаваны, за выняткам "фрагмэнтаў асабістага характару".

Некаторыя экспэрты лічаць, што асноўная прычына трагедыі, кепскі стан састарэлага аэрадрому Паўночны. Ён, сярод іншага, не абсталяваны сыстэмай ILS, з дапамогай якой самалёты прызямляюцца ва ўмовах абмежаванай бачнасьці. Замест гэтага там дагэтуль працуе сыстэма радараў, якія выкарыстоўваліся яшчэ за савецкім часам.

"Пры такой сыстэме вялізную ролю грае кантрольная вежа аэрадрому. Кантралёр палётаў накіроўвае самалёт на ўзьлётна-пасадчную паласу, паведамляючы пілётам адлегласьць да зямлі пры дапамозе радыёсувязі. Памылка кантралёра магла быць прычынай таго, што самалёт пачаў пасадку не на самой паласе, а прыкладна за 70 мэтраў ад яе", -- сказаў Томаш Гыпкі, экспэрт часопісу "Крылатая Польшча".

Спэцыялісты таксама не выключаюць памылкі пілёта ці аварыі на борце самалёта. Аднак ужо зьняпраўджаная вэрсія, штопрычынай аварыі было няведаньне пілётамі расейскай мовы. Самалётам кіраваў той самы пілёт, які на тры дні раней даставіў у Катынь урадавую дэлегацыю на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Тады, паводле відавочцаў, ён таксама размаўляў з кантралёрам палётаў па-расейску без праблем.

Сьледчыя ў Польшчы таксама вырашылі дасьледаваць фільм, які быў зьняты аматарскай камэрай адразу ж пасьля аварыі і разьмешчаны ў інтэрнэце. На кадрах відаць людзей, якія прыбеглі на месца катастрофы, чуваць крыкі і некалькі шчаўчкоў, падобных да стрэлаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG