Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “У нас шмат урану”


14 красавіка падчас паездкі ў Мазыр Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсьць шмат урану, які знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ.


«Ня буду хаваць, у нас застаўся высокаўзбагачаны ўран, сотні кіляграмаў фактычна ўжо збройнага і менш узбагачанага», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, яго прымушаюць вывезьці гэты ўран альбо ў Амэрыку, альбо ў Расею. «Чаму вы нам дыктуеце, гэта ж наш тавар», — пракамэнтаваў такія патрабаваньні Аляксандар Лукашэнка.

«Мы не зьбіраемся выкарыстоўваць гэты ўран у брудных мэтах і не зьбіраемся камусьці яго прадаваць. Мы ў дасьледчых мэтах выкарыстоўваем гэты ўран», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка заклікаў за сталом перамоваў вырашыць, што рабіць «з гэтай вялікай колькасьцю высокаўзбагачанага ўрану».

Нагадаем, напярэдадні ў Вашынгтоне адкрыўся саміт аб праблемах ядзернай бясьпекі, у якім бяруць удзел 47 краінаў. На саміт не былі запрошаныя, у прыватнасьці, Іран, Паўночная Карэя і Беларусь.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG