Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае пасольства ў Польшчы: “Журналісты могуць ехаць бязь візаў”


Пра гэта ў размове з інфармацыйным агенцтвам РАР заявіў прадстаўнік беларускай амбасады ў Варшаве Аляксей Зелянко, маючы на ўвазе тых польскіх журналістаў, якія бліжэйшымі днямі зьбіраюцца вяртацца дадому са Смаленску.

Як вядома самы кароткі шлях са Смаленску да польскай мяжы ляжыць празь Беларусь. Звычайна ў такіх выпадках польскім грамадзянам патрэбныя транзытныя беларускія візы.

Аднак у канкрэтным выпадку журналісты, якія асьвятлялі трагічныя катынскія падзеі і маюць пратэрмінавыя транзытныя візы або ўвогуле ня маюць іх, могуць разьлічваць на бязьвізавы праезд празь беларуска-польскую мяжу.

У мінулую суботу, у дзень, калі адбылася авіякатастрофа, Беларусь увяла паскораную бязьвізавую працэдуру для сваякоў загінулых.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG