Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Кпіны і жартаваньне


Удзельнічае філёзаф, публіцыст Уладзімер Падгол. Эфір 8 красавіка 2010 году.

Вячаслаў Ракіцкі
Уладзімер Падгол

Вячаслаў Ракіцкі: У прыказцы, якая ў розных варыянтах была вельмі пашыранай на Беларусі, утрымліваецца намёк на лёс чалавека: «Каб не сьмяяліся ды ня цешыліся, так бы даўно павесіліся». Датычна да беларусаў, якога намёку тут болей — на лёс асабісты, ці на лёс нацыі?

Уладізмер Падгол: На лёс асабісты, бо, як я лічу, для большасьці беларусаў нацыі не існуе. Яны ня ведаюць што гэта такое, не адчуваюць яе. Таму што страчаныя сродкі камунікацыі з нацыяй — мова, культура, у тым ліку сьмехавая.



Кпіны і жартаваньне
«Ня сьмейся зь людзей, ты сам сьмяшней»

«Сьмяецца той, хто сьмяецца апошні»

«Каму няймецца, той сьмяецца»

«Можна кпіць, але не калечыць»

«Умей пажартаваць, але i знай, калі перастаць»

«Хто заўсёды рагоча — дурны, а хто ніколі — няшчасны»

«Каб не сьмяяліся ды ня цешыліся, так бы даўно павесіліся»

«Пасьмяяўся лысы з пляшывага»

«Дурныя валасы пакідаюць разумную галаву»

«Заржалі кабылы: хто піскам, хто віскам, хто мохам, хто гарохам»

«Сьмяяцца будзе той, каму потым будзе сьмешна»

«Хай сьмяецца, каму добра жывецца»

«Лепш жартаваць, чымся гараваць»

«3 другой сьмяецца, а самой і блінец ня ўдаецца»

«Ня сьмейся, брудзе, бо й табе будзе»

«Хто людзей весяліць, за таго ўвесь сьвет стаіць»

«Насьмяяўся гаршчок з катла, агледзеўся — і сам чорны»

«Сьмех не арэх — зуб ня лупіць»

«Чым крывей, тым сьмяшней»

«Сьмех бабу валіць»

«Сьмех дураку, што рот на баку»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG