Паводле прэсавай службы амбасады, "дадзеная паездка дазволіць азнаёміцца з сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі асаблівасьцямі рэгіёну і будзе спрыяць умацаваньню франка-беларускага рэгіянальнага супрацоўніцтва".
Сёньня амбасадар сустрэнецца з кіраўніцтвам Віцебскай вобласьці. Пасьля гэтага Мішэль Рэнэры наведае Галерэю выяўленчага мастацтва і музэй Марка Шагала. На сёньня прызначана сустрэча з архіепіскапам віцебскім і наведваньне царквы Ўвазьнясеньня і Сьвята-Усьпенскай катэдры.
8 красавіка амбасадар Францыі сустрэнецца з адміністрацыяй і наведае вольна-эканамічную зону "Віцебск". А ў гімназіі № 9 ён распавядзе вучням пра будаўніцтва Эўропы.
Мішэль Рэнэры сустрэнецца з Канцлерам і генэральным вікарыем каталіцкай эпархіі і наведае касьцёл Езуса Міласэрнага.