Як паведаміў «Свабодзе» Сяргей Абразоўскі, «суд адмовіў у разглядзе адміністратыўнай справы на той падставе, што скарга на мяне была пададзена са спазьненьнем. Прайшло больш за два месяцы з таго дня, калі я нібыта брыдкасловіў у публічным месцы».
Сяргей Абразоўскі кажа, што гэтым разам яго «не даставалі» яшчэ і таму, што ўлады яшчэ раней зрабілі галоўнае — не зарэгістравалі яго кандыдатам у дэпутаты Пухавіцкага раённага савету з прычыны, нібыта, несапраўдных подпісаў. «Аднак мы здолелі зарэгістраваць дэпутатамі пасялковага і раённага саветаў шэсьць дэмакратычных актывістаў», — сказаў Сяргей Абразоўскі.
Летась Сяргей Абразоўскі быў ініцыятарам правядзеньня шэрагу акцыяў пратэсту ў пасёлках Дружны і Сьвіслач супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскага прыватнага прадпрыемства «Аўгуст-Бел».