Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз “Разам” мае намер рэгістравацца зноў


Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч

Дробныя прадпрымальнікі вырашылі далей змагацца за ўласны незалежны прафсаюз, паведаміла яго стваральніца Ірына Яскевіч.

Пасьля таго як прафсаюзу адмовіла ў рэгістрацыі Міністэрства юстыцыі, а скаргу на гэта ня стаў разглядаць Вярхоўны суд, стваральнікі прафсаюзу напісалі скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду. Калі ім адмовяць, пісаць будуць ужо ў Камісію па парушэньнях правоў чалавека.

Паводле Ірыны Яскевіч, няўдача не спалохала актывістаў: «Мы лічым, што мы існуем, і даводзім гэта больш за два гады — адстойваем інтарэсы прадпрымальнікаў».

Калі працэдура скаргаў будзе пройдзена да канца і станоўчага выніку прадпрымальнікі не дачакаюцца, яны гатовыя аднавіць аргкамітэт па рэгістрацыі прафсаюзу і пачаць усё спачатку. Пакуль не дала згоды на працу ў аргкамітэце толькі Гомельская вобласьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG