Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Увесь сьвет будзе назіраць, як у Беларусі працуюць з амэрыканскімі кампаніямі”


Сяргей Сідорскі
Сяргей Сідорскі

"Мы знаходзімся на правільным шляху, будуючы праз эканоміку стасункі ў палітыцы”, – заявіў прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі падчас сустрэчы ў Менску з кіраўніцтвам буйных амэрыканскіх кампаній.


“На жаль, па палітычных матывах Беларусь была спынена ў разьвіцьці супрацоўніцтва з ЗША,” - адзначыў С.Сідорскі. – шэраг буйнейшых высокатэхналягічных беларускіх прадпрыемстваў былі спыненыя ля межаў ЗША і іх прадукцыя не пастаўлялася ў гэтую
краіну. Мы давалі сыгнал нашым прадпрыемствам не перапыняць сувязяў з амэрыканскімі партнэрамі, асабліва ў сфэры інфармацыйных тэхналёгій, нафтахімічнай сфэры, і сёньня яны падтрымліваюць гэтыя кантакты. Прыемна, што амэрыканскія кампаніі з павагай ставяцца да беларускай эканомікі".

Паводле С.Сідорскага, Беларусь мае патрэбу ў інвэстыцыях. Ён паабяцаў падтрымаць амэрыканскія праекты на тэрыторыі Беларусі.

Паводле прадстаўніка кампаніі "Грынберг Траурыг" Дэвіда Бэйрана, сустрэча з кіраўніком Беларусі пацьвердзіла, што "цяпер надыходзіць гістарычны момант, каб аднавіць і разьвіваць стасункі паміж нашымі краінамі. Увесь сьвет будзе назіраць, як у Беларусі працуюць з амэрыканскімі кампаніямі, як яны прасоўваюцца ў сваім бізнэсе". Спадар Бэйран сказаў, што вынікам гэтага працэсу павінна стаць інвэставаньне амэрыканскага капіталу ў беларускую эканоміку. Ён лічыць магчымым у бліжэйшы час аднавіць аб'ёмы паставак беларускай прадукцыі ў ЗША.

Нагадаем, што ў лістападзе 2007 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да канцэрну “Белнафтахім” у сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі.

У сакавіку 2008 году, пасьля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна (на той момант – апошняга з шасьці прызнаных міжнароднай супольнасьцю палітзьняволеных), ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад “Белнафтахіму”.

5 верасьня 2008 Мінфін ЗША на паўгода зьмякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да двух ААТ “Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". У лютым 2009 году дзеяньне гэтага рашэньня было падоўжанае да 1 чэрвеня, пасьля – да 30 лістапада 2009 году.

У лістападзе 2009 года Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” – ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". Рашэньне падоўжанае да 31 траўня 2010 году. У гэты пэрыяд амэрыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі беларускімі прадпрыемствамі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG