Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На перадвыбарчыя мітынгі адвялі аварыйную пляцоўку


Аварыйны будынак на Чалюскінцаў, 64-А.
Аварыйны будынак на Чалюскінцаў, 64-А.
Магілёўскі гарвыканкам зьмясьціў у сваёй газэце «Веснік Магілёва» несапраўдную інфармацыю. Газэта паведаміла, што месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты вызначаная пляцоўка перад домам № 64 па вуліцы Чалюскінцаў у абласным цэнтры. Насамрэч такой пляцоўкі перад гэтым домам няма.

Як паведаміў «Свабодзе» магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, у аддзеле ідэалягічнай працы гарвыканкаму прызналі памылку ў газэтнай нататцы «Адрес проведения массовых мероприятий».

«Мне сказалі, што гэта памылка. Сапраўдным месцам правядзеньня масавых мерапрыемстваў вызначаная пляцоўка перад домам № 64-А па гэтай вуліцы. Я запытаў тады ў супрацоўніка аддзелу, ці бачылі яны тую пляцоўку. Ён адказаў, што ня бачылі. Рэч у тым, што будынак былога Дома культуры й адпачынку ля гэтай пляцоўкі знаходзіцца ў аварыйным стане, пра што сьведчаць засьцерагальныя стужкі й надпіс „Внимание, опасная зона“. Я буду скардзіцца ў абласную пракуратуру, няхай разьбіраюцца, ці можна зьбірацца каля будынка, зь якога ўжо сыплецца тынкоўка», — зазначае Барыс Бухель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG