На сайце Віцебскага гарвыканкаму зьявіўся сьпіс кандыдатаў у дэпутаты. З усіх 40 акругаў толькі ў 12-ці балятуюцца па два чалавекі, і яшчэ ў дзьвюх — па тры кандыдаты.
Па 40 акругах вылучыліся роўна 40 кіраўнікоў вышэйшага ўзроўню: палова зь іх — гэта дырэктары і намесьнікі дырэктараў, а таксама пяць галоўурачоў і прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы, камандзір вайсковай часткі і ваенны камісар Віцебскага аб’яднанага гарадзкога ваеннага камісарыяту, начальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду «Віцязь» і Віцебскага гарадзкога аддзелу надзвычайных сытуацый, некалькі чыноўнікаў і дзейны старшыня гарсавету.
Толькі ў 14-ці акругах кіраўнікам і начальнікам ёсьць альтэрнатыва — прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку стваранай партыі БХД, а таксама беспартыйныя інжынэр-праграміст і электраманцёр ЖЭУ.