Вядучы імпрэзы Барыс Пятровіч тлумачыць, у чым адметнасьць чарговага “апострафа”:
“Зьявілася новая намінацыя, спадзяюся, яна будзе традыцыйнай. Звычайна мы давалі прэмію за лепшыя публікацыі за мінулы год і толькі. А гэтым разам вырашылі даваць прэмію за ўклад у беларускаю літаратуру, за высокія творчыя дасягненьні. Яшчэ адна адметнасьць, калі ўзгадаць ранейшыя часы,– тое, што галасаваньне за намінантаў праводзілася праз інтэрнэт. Спачатку мы вылучалі сямёра лепшых, потым з дапамогай нашых інтэрнэт-чытачоў – тройку. І ўрэшце рэдакцыя называла самага лепшага. Усе ж інтэрнэт – добрая рэч, дэмакратычная, але не ва ўсіх ёсьць аднолькавая магчымасьць прагаласаваць за сваіх любімых аўтараў. І, канечне ж, у маладых ёсьць перавагі ў дадзеным выпадку, маладыя часьцей карыстаюцца інтэрнэтам і старэйшыя аўтары ў гэтым сэнсе прайграюць. Таму апошняе слова пакідалі за рэдакцыяй. Тым ня менш, нашая думка, як вы бачыце, сёлета у асноўным сышлася з думкай інтэрнэт-чытачоў па ўсіх намінацыях. Усе ж ёсьць нейкая звышаб’ектыўнасьць і ў гэтым”.
Пераможца ў галіне паэзіі – Валерыя Кустава -- падзялілася сваімі адчуваньнямі:
“Я шчасьлівая, бо напраўду гэта было вялікім гонарам – намінавацца з тымі людзьмі, на творах якіх я вырасла. Я сама галасавала за Барадуліна і думала, што дадуць прэмію яму, але так сталася, што і спадар Барыс, і рэдакцыя, і часткова чытачы вызначылі так. І я, шчыра, вельмі ўсьцешаная, буду спадзявацца, што апраўдаю гэтую прэмію ў далейшым тым, што буду ствараць”.
Спадар Алесь – паплечнік Куставай, які прыйшоў падтрымаць яе, лічыць, што яе паэзія – стыль жыцьця:
“Па-першае, мне падабаецца, як яна працуе над словам, як яна піша вершы. І ўвогуле, яна – цудоўны чалавек. Тым больш, Валярына – гэта ўжо стыль. Стыль паводзін, стыль жыцьця менавіта. Калі творчасьць і сам чалавек неадрыўна павязаныя, калі шчырасьць, як і ў вершах, як і ў творчасьці, так і размовах сяброўскіх. Гэта сапраўдная беларуская паэзія. Цудоўная паэзія!”