Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы пасол Чэхіі ў Беларусі ўшанаваў праскія магілы прэзыдэнтаў БНР


25 сакавіка праскія беларусы сабраліся на Альшанскіх могілках чэскай сталіцы, каб ускласьці кветкі да магілаў прэзыдэнтаў БНР. Сярод прысутных быў і былы пасол Чэхіі ў Беларусі Ўладзімер Румл.


Ля магілаў прэзыдэнтаў прамовы сказалі супрацоўнікі Беларускай службы Радыё Свабода Сяргей Абламейка і Сяргей Навумчык.

Сваімі ўспамінамі пра прэзыдэнта Рады БНР Міколу Абрамчыка падзялілася прысутная на цырымоніі вэтэран Беларускай службы Рады Свабода Галіна Руднік зь Мюнхена.

Закончылася цырымонія традыцыйным фатаграфаваньнем усіх удзельнікаў урачыстасьці на прыступках праваслаўнай капліцы.

Былы пасол Чэхіі ў Беларусі Ўладзімер Румл зь беларускім сьцягам (першы зьлева) і член Рады БНР Уладзіслаў Яндзюк (другі зьлева), супрацоўнік міністэрства замежных справаў Чэхіі Ян Мар'ян (першы справа), супрацоўніца Міністэрства замежных справаў Гелена Штоганзлова і прадстаўніца кампаніі "Грамадзянская Беларусь" Катка Шпацава (другая справа).

Cупрацоўніца Міністэрства замежных справаў Гелена Штоганзлова , былы пасол Чэхіі ў Беларусі Ўладзімер Румл зь беларускім сьцягам і намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык, супрацоўнік міністэрства замежных справаў Чэхіі Ян Мар'ян (другі зьлева).

Прамаўляе намесьнік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык

Прамаўляе журналіст і гісторык Сяргей Абламейка

Выступае Галіна Руднік (першая справа), якая 41 год працавала на Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG