Грамадзянская кааліцыя “Новае пакаленьне”, у якую ўваходзяць 10 моладзевых арганізацый і прадпрымальніцкіх структур, прэзэнтавала інтэрнэт-сайт .
Намесьніца лідэра “Маладога фронту” Наста Палажанка паведаміла “Свабодзе”, што дата 25 сакавіка — Дзень Волі — была абраная невыпадкова. Сябры альянсу — самыя актыўныя ўдзельнікі вулічных акцый.
Сайт “Новага пакаленьня” прапануе наведнікам інфармацыю пра выбары ў мясцовыя саветы, навіны, а таксама дакумэнты моладзевых арганізацый, сярод якіх “Малады фронт”, моладзь БНФ, “Правы альянс”, Маладыя дэмакраты, “Вольная моладзь”, “Ініцыятыва”, моладзь руху “Разам”, моладзь “Народнай грамады” і моладзь БХД.