Празьмерны шум, адсутнасьць асабістага жыцьця, бясконцае адцягваньне, усё гэта нэгатыўна ўплывае на псыхічнае здароўе, і шмат з гэтага можа прывесьці да стрэсу, пацьвярджаюць навукоўцы.
Пры ўсталяваньні адкрытай офіснай прасторы працадаўцы чакаюць павышэньня прадуктыўнасьці працы, аднак дасьледаваньні паказваюць адваротны вынік. Калі дрэнна сплянаваныя памяшканьні, зьніжаецца прадукцыйнасьць працы амаль на дваццаць працэнтаў.
Паводле дадзеных сэрвэру Daily Mail, з выбраных дваццаці тысяч чалавек 56 адсоткаў рэспандэнтаў скардзіліся на адсутнасьць асабістага жыцьця, 55 працэнтаў бедных скардзіліся на тэмпэратуру ў офісе, і шэсьцьдзесят працэнтаў скардзіліся на адсутнасьць спакойнага месца ў офісе. Адзін з трох рэспандэнтаў не быў задаволены вялікай колькасьцю дзённага сьвятла і шуму.
Для працадаўцы гэтая мода апошніх гадоў можа крыху зэканоміць сродкі, але супрацоўнікі, якія напханыя ў офісе, як куры ў куратніку, расплачваюцца за гэта. На думку навукоўцаў з унівэрсытэцкага каледжу Лёндана і кансультантаў ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, ў асобных людзей нават можа ўзьнікнуць схільнасьць да паранаідальных паводзінаў, піша чэскі сайт Novinki.cz.