Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 сакавіка “Новае жыцьцё” абскардзіць 263 мільёны штрафу


У Менскім гарадзкім судзе заплянаваны разгляд скаргі вернікаў суполкі “Новае жыцьцё” на рашэньне суду Маскоўскага раёну Менску. Суд пакараў вернікаў штрафам амаль у 100 тысячаў даляраў.


Суд прыняў бок экалягічнага ведамства Менгарвыканкаму, якое запатрабавала ад “Новага жыцьця” пакрыць старты, нанесеныя прыродзе.

Чыноўнікі выявілі сьляды нафтапрадуктаў у пробах на праезнай частцы дарогі каля будынку царквы й расцанілі гэта як забруджваньне навакольнага асяродзьдзя.

Юрыст царквы Сяргей Луканін адзначае, што ўлады пачалі эканамічны ціск на прадстаўнікоў царквы.

Раней Луканін заяўляў, што, пры адборы пробаў грунту не прысутнічалі панятыя й прадстаўнікі вернікаў. Тэрыторыя вакол царквы раней выкарыстоўвалася калгасамі імя Калініна для сельгасвытворчасьці, а затым на ёй разьмяшчалася несанкцыянаваная звалка прамысловых адкідаў з каркасамі й рухавікамі былых аўтамабіляў.

Канфлікт паміж уладамі Менску і вернікамі “Новага жыцьця” цягнецца болей за 5 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG