Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла (Шыманец) нарадзілася 11 красавіка 1936 году ў Стоўбцах. З 1944 году – у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.
Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы‚ скончыла лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).
Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.
У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага нацыянальнага радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным урадзе Канады.
Займаецца жывапісам‚ удзельнічае ў мастацкіх выставах.
У 1989 годзе арганізавала Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да моманту абраньня старшынёй Рады БНР.
У сакавіку 2008 году ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” выйшла кніга ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы “Дарога”.
Задаць пытаньне можна ТУТ.