Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: ва ўчастковых камісіях толькі “свае” людзі


Зь дзевяці чалавек ад руху “За свабоду” і чатырох, якіх прапаноўвала незарэгістраваная БХД, Мастоўскі райвыканкам ніводнага не ўключыў у склад выбарчых камісій. Паседжаньне выканкаму адбылося 10 сакавіка ў другой палове дня.


Як паведаміў рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк, тлумачэньні былі наступныя: трое з прапанаваных рухам — гэта сябры ініцыятыўных групаў, яшчэ адзін працуе не ў Мастах, а ў суседнім Ваўкавыску, пяты — супрацоўнік фірмы, якая зарэгістраваная ў Менску.

Па астатніх чатырох ніякіх тлумачэньняў чыноўнікі не далі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG