У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар падкрэсьліў, што ня толькі Беларусь мае падобную пазыцыю. Паводле ягоных слоў, усе сьпікеры парлямэнтаў краін-удзельніц «Партнэрства» падпісалі сумесны ліст адносна парушэньня прынцыпаў гэтай арганізацыі і накіравалі яго старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэку. Спадар Мартынаў сказаў, што праінфармаваў пра гэтае пасланьне калег-міністраў.
Напярэдадні польскія СМІ са спасылкай на баўгарскія крыніцы распаўсюдзілі інфармацыю, што сваю салідарнасьць адносна роўнага з Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай парлямэнцкага прадстаўніцтва Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве» выказалі і кіраўнікі МЗС гэтых краін, за выключэньнем малдоўскага міністра. Аглядальнікі зьвязваюць гэтую падтрымку зь непрызнаньнем Менскам сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Яны не выключаюць, што ад беларускіх уладаў магла сыходзіць наступная прапанова: вы падтрымліваеце нас у «Эўранэсьце», а мы не прызнаем незалежнасьць гэтых дзьвюх рэспублік.
На цяперашні час пытаньне, хто ад Беларусі — улада, апазыцыя ці абодва бакі — зойме 10 месцаў у «Эўранэсьце» застаецца адкрытым.
У адпаведнасьці з праскай дэклярацыяй у склад «Усходняга партнэрства» павінны ўваходзіць 60 парлямэнтароў — па дзесяць ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Аднак у сувязі з тым, што Эўрапарлямэнт не прызнае беларускі Нацыянальны сход з-за недэмакратычнага характару выбараў, ён прапанаваў «Эўранэсту» наступны кампраміс па Беларусі — пяць прадстаўнікоў ад беларускага парлямэнту і пяць — ад дэмакратычнай апазыцыі. Аднак Менск адхіліў такую прапанову. У гэтым зьвязку Эўрапарлямэнт схільны запрасіць на першае паседжаньне «Ўсходняга партнэрства» дзесяць назіральнікаў ад апазыцыі.